|
|
Monday, September 13th, 2010
| |
1:30 pm
|
У рэшце-рэшт маё мегападарожжа падыйшло да свайго лягычнага заканчэньня у Гомлі. Трэба дадаць тое, што прагрэссіўная ідэя пра тое каб паехаць на Беларусь праз Вільню сябе апраўдала. Акрамя блізкага знаёмства з літоўскім півам і цэпелінамі, з станоўчых эфектаў патрэбна адзначыць паступовае уваходжаньне ў паст-савецкую рэчаіснасьць, бо ў выпадку прамога прыбыцьця з Лёндану на Радзіму існавала вялікая верагоднасьць культурнага шоку :). Зараз думаю, як перанесьці на кампутар доказы таго, што я сапраўды быў на Альбіёне,а менавіта Біг-Бэн, Таўэр і астатнія ў ганебнай, "знята на мабілку" якасьці.. І яшчэ нешта. Калі хто ведае, што новага, вартага пабачыць-наведаць-пачаставаць у сталіцы беларускага паўднёвага ўсходу ўсенепраменна пішыце сюды і далучайцеся.
|
|
|
| Saturday, August 21st, 2010
| |
4:53 am
|
由,誨女知之乎,知之為知之,不知為不知,是知也。
Yu, shall I teach you about knowledge? What you know, you know, what you don't know, you don't know. This is true wisdom.
|
|
|
| |
4:17 am - Юцюб і strange creatures
|
|
| Monday, September 7th, 2009
| |
2:55 pm - Узгадалася чамусці
|
Я чамусці ня быў так удо вельмі шакіраваны з наяўнасьці 75 артаграфічных памылак на помніке ў Берасьці ці з таго, што прадстаўнік Беларусі ў КХЛ будзе называцца "Дінамо Мінск". Гэтым летам наведваючы Радзіму быў я ў Менску і вырашыў зайсці ў мастацкі музей, нацыянальны, гэтак сказаць. Дарэчы гэта было амаль падчас знакамітай Менскай залевы. Ну насамрэч я не такі ўжо культурны, трэ было дзесьці правесьці гадзіну, а на вуліцы збіраўся дождж, а вялікія "банеры" на будынку казалі пра тое, што там можна пабачыць Слуцкія паясы. І вось зайшоўшы я меў на ўвазе з большага паглядзець толькі на паясы, але вырашыў раз ужо такая пьянка азнаёміцца і з асноўнай экспазіцыяй таксама. Як і меркавалася, у адпаведнасьці з дзяржаўнай ідэалёгіяй, гэтая экспазіцыя складалася ў асноўным з твораў прысьвечаных ВАВ і блізкаму да той вайны перыяду, выкананымі у духе сацрэалізму. Але было і яшчэ чаго. Васьняцоў, Рэпін і іншыя кляссыкі Расейскага жывапісу. Дык вось, гледзячы на карціны звычайна чытаў подпісы менавіта па-беларуску. Так прыемнейша. :) Але дайшоўшы да гэтай карціны Крамскога...( далей )
|
|
|
| Monday, July 6th, 2009
| |
5:58 pm - Час ехаць на Бацькаўшчыну...
|
|
| Saturday, July 4th, 2009
| |
1:54 am - Ці задорага прадаецца сяброўства?
|
|
| Monday, June 29th, 2009
| |
10:50 am - Іх бін інжэнірэн!!!
|
|
| Thursday, June 18th, 2009
| |
2:42 am - Чароўны трусік ужо ў Амерыке!
|
|
| Monday, December 1st, 2008
| |
4:22 am - Лепшыя сябры Воўка ды Сашка пасварыліся?
|
Нешта здарылася. Яшчэ адназначна незразумела што менавіта, але... Адсюль ёсьць некалькі магчымасьцяў, ці гэта сапраўды чарговы акт якога марлезоскага балета... Ці нешта нашмат больш сур'ёзнае... Што маглі такога бацьку прапанаваць?? Альбо ён зразумеў, што ў тым баку ўсё што можна было з'есці пад'елі і сё. А далей як тую дзеўку, у вядомым жарту , спачатку вячэралі, цяпер надыходзіць час, калі пачынаюць танчыць.. Зрэшты такія моманты у беларуска-расейскіх адносінах на вышэйшым узроўні ужо былі, і мы ўсе памятаем, чым гэта звычайна сканчвалася... Як тое будзе гэтым разам? Зараз аднак неяк асабліва небяспечна выглядаюць гэтыя гульні...
|
|
|
| Sunday, November 23rd, 2008
| |
1:48 am - Мая барацьба :)
|
Кожны раз пасьля аднаўленьня Убунты даводзіцца запускаць адзін і той-жа вялікі скрыпт. Вельмі ўжо чырвона-зяленае нешта на беларускай раскладцы мяне даводзіць
#! /bin/bash sudo cp /usr/share/locale/l10n/by/flag.png /usr/share/locale/l10n/by/flag-govno.png sudo mv /media/lab-u00/flag.png /usr/share/locale/l10n/by/flag.png
Рэстарцім іксы і сістэма зноўку кашэрная :)
|
|
|
| Tuesday, October 28th, 2008
| |
1:06 am - Прырода
|
Вось гэта навальніца як навальніца... Быццам хто неба коле неба на кавалкі... Рэальна жахліва, пачынаеш разумець нашых продкаў, што ў пячэрах куталіся ў скуры...
|
|
|
| Sunday, September 7th, 2008
| |
3:38 am - Гы
|
Як высьветлілася Металліка праз пяць год пасьля апошняга альбому нарэшце прапануюць нешта новае... Засталося пару дзён да выхаду новага дыску Death Magnetic. А пакуль што можна паспрабаваць зразумець што ў іх там атрымалася, паглядзеўшы кліп на адну з новых песен... Значыцца, амерыканская армія ў нейкай арабскай варожай краіне, пясок, кроў і Джеймс Гэтфільд з сябрамі:
|
|
|
| |
3:15 am - Новыя рэчы
|
Па першае ўрэшце рэшт зкончыліся (ці амаль што зконыліся) чарговыя (АМАЛЬ АПОШНІЯ) іспыты. Я шчасьлівы (ці амаль шчасьлівы). Па другое праз два гады я хутка знова на Беларусі... Радзіма пачуе? Радзіма пазнае? Па трэцяе, я не пасьпеў зразумець як зкончылася лета.. Хтосьці пасьпеў як след адпачыць на жаркім поўдні.. Дзеці пайшлі ў першы, другі, трэці... n клясы. Ураганы пагразілі Амерыканскім Злучаным, дзе негр супрацьстаяў экс ваенапалоннаму і алеўтцы у апошнім мартальным камбаце, была Алімпіяда і медалі з допінгамі, быў Уладзімір Уладзіміравіч Мядзьведзяў супраць Сакашвілі і расейцы якія зноў камусьці кудысьці штосьці абмежавана ўводзяць і стрымана рэагуюць, БАТЭ прайшоў у ЛЧ, а я не ўзнімаў галавы ад падручнікаў... Сапраўды нешта нятое са мною, лета прайшло, "так и жизнь пройдет; и в сотый раз маслом вниз.." Упдэйт: за гэты час ворагі ЖЖ напіхалі сюды рэклямы... Каб іх трасца трэсла...
|
|
|
| Sunday, November 18th, 2007
| |
10:42 pm - здароўце
|
Прывітаньне, сябры! Выбачайце, што даўно ўжо не флудзіў сваема пастамі па благасьферы. Іспыты зрэшты зкончыліся, але неўзабаве за імі прыйшлі рознабаковыя партыз і мой дзень народзінаў, з наступствамі апошняга мая дагэтуль змагаецца. Выпіта было шмат, нават неяк зашмат... Вялікі дзякуй, тым хто мяне павіншаваў, тым хто жадаў павіншаваць і забыўся, а таксама тым хто ня вельмі хацеў мяне віншаваць але яны проста добрыя людзі... Гэта ўвогуле ня вельмі істотна... дзякуй усім...
|
|
|
| Wednesday, October 3rd, 2007
| |
1:21 am
|
|
Іспыты ядуць мозг як тыя амёбы дзеці Ктулхі. Спрабаваў рашаць задачу, нічога не атрымлівалася, шмат часу спрабаваў, ніякага прагрэсу, толькі нэрвавацца патроху пачаў, потым вельмі. Вырашыў зьесьці аўрыяну. Цяпер мне ўсё па бубне, асабліва іспыт. Сіджу, адмаражваюся паціху. Што рабіць?
|
|
|
| Friday, August 31st, 2007
| |
4:00 am - Першы блін-- сабаку.
|
Сёньня ўпершыню заваліўся на сваім першым інтэрв'ю па прыёме на буржуйскую працу. Тармазіў бесперапынна. Напрыканцы адчуў сябе такім дэбілам, што ажна сорамна зрабілася, што ў людзей заняў працоўны час.
Але ж ёсьць ва мне нешта станоўчае... магчыма... піва люблю... хаця б
|
|
|
| Monday, August 27th, 2007
| |
3:51 am - Начное
|
Яшчэ адна прыкмета таго, што я засядзеўся за Matlabам дапазна: у Skype, з маіх знаёмых, апроч мяне online застаўся толькі Skype Test Call. Патэлефанаваць яму, ці класьціся спаць?
|
|
|
| Sunday, August 19th, 2007
| |
2:31 am - Груз 200
|
Паглядзеў заўчора новы фільм Балабанава, не магу ачуняць ужо другія суткі. Глядзеў адзін, ноччу, быў вельмі стомлены, але не здолеў спыніць пасярэдзіне. Фільм жудасны, пачварны, як нашае жыцьця, але абавязковы для прагляду. Не, гэта не фільм года, гэта адзін з наймацнейшых фільмаў, што я бачыў. Амаль кожная сцэна кранае і прымушае шукаць іншы, нябачны, алегарычны сэнс. Нягледзячы на тое, што дзея адбываецца ў 1984 (таксама, на мой погляд, алегорыя, асабліва прымаючы да ўвагі дыялог пра Горад Сонца) гэтае кіно асабліва актуальнае менавіта ў гэты перыяд расейскай гісторыі. Хацеў напісаць болей, але тут і тут ужо ўсё сказалі.
 Посмотрел пару дней назад "Груз 200", не могу отойти который день. Несмотря на то, что смотрел ночью, один, очень усталым, не смог остановить на середине. Ужас этого фильма заполняет именно тогда, когда понимаешь, что такова жизнь, и спираль истории неумолимо возвращает все на свои места. Фильм однозначно из разряда must see (запасясь изрядной дозой валокордина). Аллегории и вторые смыслы можно искать (и находить) во всем. Сцены хватают за живое, их отточеность потрясает. Фильм необходимый, причем необходимый именно на этом витке российской истории. Всё остальное, что я хотел сказать можно найти тут.
|
|
|
| Wednesday, August 15th, 2007
| |
2:17 am - Гэты дзень
|

У 1385 годзе была падпісаная Крэўская вунія.
У 1880 годзе быў зкончаны, пасьля шасьці стагоддзяў будоўлі, Кёльнскі катэдрал.

У 1921 годзе была абвешчаная "незалежная" Тувінская Народная Рэспубліка, што дэ юрэ праіснавала як незалежная дзяржава да 1944 году.

У 2006 годзе зкончылася Другая Лібанская вайна Ізраілю супраць тэрарыстычнай групоўкі Хізбала. У выніку баявых дзеяньняў былі забітыя 600 баявікоў Хізбалы, 119 жаўнераў Арміі Абароны Ізраілю, 43 ізраільскіх і каля 1000 лібанскіх мірных жыхароў. На працягу года з заканчэньня баявых дзеяньняў Хізбала ўзмацніла свае пазіцыі ў паўднёвым Лібане, і поўнасьцю узнавіла свой арсэнал.
Тры ізраільскія жаўнеры, што былі захопленыя тэрарыстамі напярэданьні вайны дагэтуль застаюцца ў палоне.
  
|
|
|
| Monday, January 8th, 2007
| |
12:07 am - Шчасьлівых (хоць яны ўжо і мінулі) сьвятаў
|
|
Тых каго не павіншаваў асабіста (а такіх у гэтым годзе ўжо абсалютная большасьць) хачу павіншаваць з Калядамі (як каталіцкімі так і праваслаўнымі), Ханукай, Новым 2007 годам і Эйд-уль Фітрам, жадаю каб у кожнага здейсьніліся ягоныя самыя запаветныя мары, і самае галоўнае, каб у кожнага над галавою было мірнае неба, утульнае месца пад сонцам, спакой у сям'і, моцнае здароў'е, упэўненасьць ня толькі ў заўтрашнім дні, але і ў лепшым будучым для дзяцей і ўнукаў!
|
|
|
|
|
|
|